Намеснік камандуючага войскамі Цэнтральнай ваеннай акругі (ЦВА) генерал-маёр Рустам Міннекаеў заявіў, што падчас другога этапа ваеннай спецаперацыі ва Украіне расійскае войска павінна ўстанавіць поўны кантроль над Данбасам і паўднёвымі абласцямі Украіны.
Аб гэтым піша gazeta.ru са спасылкай на ТАСС (агенцтва спасылаецца на выступ Міннекаева ў рамках гадавога сходу Саюза прадпрыемстваў абаронных галін прамысловасці Свярдлоўскай вобласці).
Міннекаеў растлумачыў, што кантроль над тэрыторыяй Данбаса дасць магчымасць стварыць сухапутны калідор у Крым, а таксама ўздзейнічаць на жыццёва важныя аб’екты ВСУ.
Міннекаеў дадаў, што кантроль над поўднем Украіны дасць расійскім узброеным сілам яшчэ адно выйсце да Прыднястроўя, дзе таксама адзначаюцца факты прыгнёту рускамоўнага насельніцтва.