Ацяпленне ў Мінску, як мяркуецца, будзе адключанае ў першай дэкадзе мая, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю намесніка начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрыя Марцінкевіча.
«За апошнія 10 гадоў праводзіўся аналіз, які паказаў, што звычайна ацяпленне адключалася ў другой ці трэцяй дэкадзе красавіка. Выключэннем сталі мінулы і пазамінулы гады, калі ацяпленне адключалі ў першай дэкадзе мая, – сказаў Дзмітрый Марцінкевіч. – Як мяркуецца, і ў гэтым годзе адключэнне ацяплення ў Мінску пачнецца ў першай палове мая. Мы адсочваем даныя надвор’я кожны дзень і маніторым сітуацыю».
З 17 мая пачнецца адключэнне гарачай вады ў дамах Мінска. Змен у раней зацверджаным графіку не чакаецца.