У Мінску ў навагоднюю ноч святочныя мерапрыемствы пройдуць на 19 пляцоўках, паведамляе Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна». Падрыхтоўку да Новага года абмеркавалі на нарадзе ў Мінгарвыканкаме. Так, начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль расказаў, што старт навагоднім мерапрыемствам у сталіцы будзе дадзены 25 снежня з канцэртнай праграмы на пляцоўцы каля Палаца спорту, а таксама прадстаўлення і інтэрактыўнай праграмы ў Верхнім горадзе.
У навагоднюю ноч святочныя мерапрыемствы адбудуцца ў 19 месцах ва ўсіх раёнах Мінска. Цэнтральнай пляцоўкай стане кірмаш у раёне Палаца спорту.
З 14 снежня стартуе традыцыйная акцыя “Нашы дзеці”. Падчас яе пройдуць навагоднія балі і дабрачынныя спектаклі ў Беларускім дзяржаўным цырку і Палацы Незалежнасці.