1 чэрвеня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Мінскі гарадскі палац дзяцей і моладзі запрашаюць на фінальны этап акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МНС.
“Запланаваны навучальныя гульнявыя пляцоўкі для дзяцей і іх бацькоў, займальныя конкурсы і віктарыны, выстава пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, канцэрт зорак беларускай эстрады, сапраўдная палявая каша і водная феерыя”, – расказалі агенцтву ў прэс-службе.
Мерапрыемства пройдзе на адкрытай пляцоўцы Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі па адрасе: Старавіленскі тракт, 41.