Сёння мабільныя датчыкі кантролю хуткасці ў сталіцы будуць працаваць на 15 участках. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
З 12.00 да 24.00 да 60 км/г хуткасць будзе абмежавана на наступных участках сталічных дарог: пр. Незалежнасці, 131/2; вул.Арлоўская, 66; пр.Партызанскі, 8; вул.Прытыцкага, 38; пр.Пушкіна, 55; вул. Дзянісаўская ў раёне перасячэння з зав.Сакалянскім; вул.Ташкенцкая ў раёне моста праз раку Свіслач; вул.Кальварыйская, 58/1; пр.Жукава, 17; пр.Партызанскі, 147; вул.Чкалава, 1; вул.Ваўпшасава, 4/15; вул.Маякоўскага, 16.
З 20.00 да 03.00 на вул.Маскоўскай, 8 з боку пр.Незалежнасці ў напрамку зав.Малочнага хуткасць будзе абмежавана да 50 км/г. З боку вул. Рабкораўскай у напрамку пр. Незалежнасці абмежаванне хуткасці складзе 60 км/г.