HomeКультураУ Мінску праходзіць выстава "Адкрытыя лісты да дня Светлага Вялікадня»

У Мінску праходзіць выстава “Адкрытыя лісты да дня Светлага Вялікадня»

Як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны», у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з’езда РСДРП» праходзіць выстава вялікоднай фотааткрыткі канца ХІХ – пач. ХХ стагоддзя “Адкрытыя лісты да дня Светлага Вялікадня».

Прадстаўлены рэпрадукцыі вялікодных фотааткрытак з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея, у прыватнасці такія, для вырабу якіх выкарыстоўвалася тэхніка нанясення каляровага малюнка на чорна-белую фатаграфію. Наведвальнікі змогуць убачыць адваротны бок паштовак з віншавальнымі тэкстамі, адрасамі і імёнамі атрымальнікаў і адпраўнікоў. Таксама на выставе будзе магчымасць зрабіць фатаграфіі ў фотазоне, падрыхтаванай па матывах вялікоднага «адкрытага ліста» канца ХІХ стагоддзя.

Выстава адкрыта штодня з 11:00 да 19:00, працягнецца да 12 мая.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x