HomeНавіныУ Мінску пройдзе акцыя па экспрэс-тэставанні на ВІЧ

У Мінску пройдзе акцыя па экспрэс-тэставанні на ВІЧ

З 12 студзеня да 28 лютага ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя правядуць акцыю па бясплатным і ананімным экспрэс-тэставанні на ВІЧ. Аб гэтым інфармуе сайт цэнтра.

Экспрэс-тэставанне на ВІЧ па крыві можна будзе прайсці ў працэдурным кабінеце аддзела прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і парэнтэральных вірусных гепатытаў установы (Мінск, вул. К.Цэткін, 4, кабінет 301). Час: з панядзелка па чацвер з 9.00 да 15.00 (абед з 13.00 да 14.00) і ў пятніцу (з 9.00 да 13.00).

Вынік будзе гатовы праз 15-20 хвілін. У час яго чакання можна прыняць удзел у тэматычнай віктарыне і атрымаць падарунак.

Спецыялісты нагадваюць, што абследаванне і своечасова пачатае лячэнне – першы крок да захавання жыцця.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x