Беларусь дасць адэкватны адказ на чарговыя санкцыі Еўрасаюза, якія наўпрост парушаюць міжнароднае права. Пра гэта заявіў у панядзелак ТАСС прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
МЗС Беларусі бачыць у аднабаковых прымусовых мерах Еўрасаюза элемент гібрыднай агрэсіі, мэтай якой з’яўляецца жаданне пазбавіць беларусаў суверэнітэту, заявіў Глаз.
У Мінску лічаць, што “многія пытанні, вядома, можна было б абмяркоўваць і вырашаць у рамках раўнапраўнага канструктыўнага дыялогу”. «Нашы ўмовы і чаканні для яго пачатку Еўрасаюзу вядомыя», – адзначыў прэс-сакратар МЗС.