HomeНавіныУ МНС распавялі, колькі беларусаў жыве ў зоне радыеактыўнага забруджвання

У МНС распавялі, колькі беларусаў жыве ў зоне радыеактыўнага забруджвання

У 2 022 населеных пунктах, унесеных у абноўлены пералік населеных пунктаў і аб’ектаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, пражываюць 998 тыс. чалавек. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры заявіў намеснік начальніка дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Пётр Нікалаенка, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Паводле яго слоў, са спісу ў 2021 годзе былі выключаныя 173 населеных пункта, у якіх пражываюць каля 105 тыс. чалавек. Новы пералік зацверджваецца раз у 5 гадоў.

У сілу натуральнага распаду радыенуклідаў гэты спіс будзе скарачацца і далей. Аднак прагназуецца, што і да 2050 года ён застанецца даволі вялікім.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x