Дырэктар другога дэпартамента СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук заявіў, што Масква настойвае на падключэнні Мінска ў якасці ўдзельніка будучых дамоўленасцей з Кіевам. Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на ТАСС.
«Масква не проста дапускае ўдзел Мінска ў дамове. Мы настойваем на падключэнні Рэспублікі Беларусь у якасці ўдзельніка будучых дамоўленасцей і адной з дзяржаў-гарантаў. Гэта дазволіць забяспечыць баланс усярэдзіне «клуба» такіх краін», – растлумачыў ён.
Палішчук адзначыў, што такія рашэнні прагаворваліся з Мінскам.