Намеснік генеральнага сакратара НАТА Мірча Джоанэ заявіў у эфіры румынскага тэлеканала Digi 24, што хутка пачнецца новы і “вельмі крывавы” этап украінскага крызісу, піша gazeta.ru са спасылкай на РІА “Новости”.
«Усё паказвае на тое, што нас чакае хуткае ўступленне ў другі этап гэтай вайны, вельмі крывавы. Мы ўступаем у другі этап, больш складаны, які адрозневаецца па характары ад першага этапу, на значна шырэйшай тэрыторыі, як на ўсходзе, у Данбасе, так і на поўдні, у бок Крыму і Марыўпаля. Па нашых ацэнках, мы ўступаем у другі этап, яшчэ больш складаны», – сказаў ён.