Як пішуць СМІ, у новы пакет дапамогі ЗША Украіне ўвойдуць ракетныя сістэмы залпавага агню, паведаміў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.
На брыфінгу з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам у сераду Блінкен падкрэсліў, што гэта ўзмоцніць пазіцыі Украіны на перамовах з РФ.
Блінкен таксама заявіў, што Украіна запэўніла ЗША, што не будзе выкарыстоўваць заходнія ўзбраенні для нападу на аб’екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі РФ.