Бярозавыя алеі на месцы спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскі Шунеўка будуць закладзены 30 красавіка. Пра гэта паведамляе БЕЛТАса спасылкай на Міністэрства культуры.
Агенцтва нагадвае, што ў пачатку 1943 года ўтварылася адна з найбуйнейшых партызанскіх зон часоў акупацыі – Барысаўска-Бягомльская. Актыўныя і дзейсныя дзеянні партызан выклікалі зваротную рэакцыю акупантаў, якія ў маі – чэрвені 1943 гады правялі буйнамаштабную карную аперацыю пад кодавай назвай «Котбус». На досвітку 22 мая 1943 года вёска Шунеўка была спалена разам з жыхарамі. З больш як 70 жыхароў загінулі 66.