Два мільёны ўкраінскіх бежанцаў, якія ўехалі ў Польшчу, вырашылі застацца на тэрыторыі краіны. Пра гэта, як піша ТАСС, заявіў у сераду дзейны старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау на прэс-канферэнцыі ў МЗС Казахстана.
Паводле яго слоў, усе ўкраінцы, якія прынялі такое рашэнне, могуць скарыстаць усе сацыяльныя і эканамічныя правы нароўні з польскімі грамадзянамі.