Невядомыя ўзарвалі ў аўторак у непрызнаным Прыднястроўі рэгіянальны радыёцэнтр, які рэтрансліраваў расійскія радыёпраграмы, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу МУС.
У населеным пункце Маяк размешчаны адзін з найбуйнейшых у Еўропе радыётэлецэнтраў, раней ён належаў “Расійскай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай сетцы”.