HomeНавіныУ розыгрышы Кубка Беларусі па футболе сёння вызначацца ўдзельнікі фіналу

У розыгрышы Кубка Беларусі па футболе сёння вызначацца ўдзельнікі фіналу

У розыгрышы Кубка Беларусі па футболе сёння адбудуцца паўфінальныя паядынкі ў адказ, пасля якіх стануць вядомыя ўдзельнікі вырашальнага матчу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 17.30 на поле маладзечанскага гарадскога стадыёна футбалісты “Іслачы” прымуць дзеючага чэмпіёна краіны салігорскі “Шахцёр”. У іх першай паўфінальнай сустрэчы ў Салігорску “Шахцёр” выйграў з мінімальнай перавагай – 1: 0.

У другім сённяшнім матчы жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” у 19.30 прыме ў сябе дома цяперашняга ўладальніка кубка барысаўскі БАТЭ. У першым матчы барысаўчане разграмілі тарпедаўцаў на сваім полі з лікам 4: 1.

Фінальны паядынак 30-га Кубка Беларусі адбудзецца 23 мая ў Гомелі.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x