HomeНавіныУ схему руху ў аб'езд Нямігі ўнясуць змены

У схему руху ў аб’езд Нямігі ўнясуць змены

Аб’язныя шляхі вакол рамонтных работ у раёне Нямігі ў Мінску скарэкціруюць. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшыню Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава.

«Цяпер ідзе праца па занясенні дадатковых змен у арганізацыю дарожнага руху. Да канца дня, да гадзіны пік, пастараемся тыя моманты, якія адзначылі, скарэктаваць», – сказаў Уладзімір Кухараў.

Агенцтва ўказвае, што ў сувязі з абвальваннем моста на пр.Пераможцаў над вул.Няміга з 8 студзеня па 10 лютага закрыты рух усіх відаў транспарту на наступных участках дарог: па вул.Няміга ад вул.Гарадскі Вал да вул.Янкі Купалы, па вул. .Леніна ад вул.Інтэрнацыянальнай да вул.Няміга, па пр.Пераможцаў ад вул.Няміга да вул.Мельнікайтэ. Распрацавана схема змянення арганізацыі дарожнага руху ў цэнтральнай частцы Мінска з улікам змянення маршрутаў грамадскага транспарту ў аб’езд Нямігі. Схема можа мяняцца зыходзячы з сітуацыі, жыхароў і гасцей сталіцы будуць аператыўна аб гэтым інфармаваць.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x