З пачатку года ў 48 краінах свету выявілі ўжо звыш 3,2 тыс. пацверджаных выпадкаў заражэння воспай малпаў, паведаміўгендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус. Па дадзеных СААЗ, ад захворвання афіцыйна памёр пакуль толькі адзін чалавек.
Паводле яго слоў, маштабы перадачы віруса ад чалавека да чалавека, хутчэй за ўсё, недаацэнены. Гебрэесус заклікаў краіны-члены СААЗ дзяліцца інфармацыяй аб выяўленых выпадках захворвання. Паводле яго слоў, трэба не толькі весці работу па выяўленні тых, хто заразіўся, але і адсочваць кантакты, якія хворыя людзі маглі мець са здаровымі. Акрамя таго, неабходны лабараторныя даследаванні і многае іншае.