HomeНавіныУ выходныя будзе цёпла, а з пачатку наступнага тыдня пахаладае

У выходныя будзе цёпла, а з пачатку наступнага тыдня пахаладае

Як паведамляюць сіноптыкі, у суботу, 11 чэрвеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах – навальніцы. Уначы паветра прагрэецца да плюс 12-18 градусаў. Днём слупок тэрмометра дасягне плюс 22-28, а па паўднёвым усходзе плюс 29-32 градусы.

У нядзелю, 12 чэрвеня, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы 11-18, а днём 22-28 градусаў.

У панядзелак, 13 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15 градусаў, а днём паветра прагрэецца да плюс 21-28 градусаў. Усталюецца халаднаватае надвор’е.

У аўторак, 14 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах будуць навальніцы і моцныя дажджы. Уначы тэмпература паветра 9-16, а днём 16-23 градусы.

У сераду, 15 чэрвеня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 7-13, днём 16-23 градусы цяпла.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x