HomeНавіныУ якіх выпадках у Беларусі будуць уводзіцца валютныя абмежаванні

У якіх выпадках у Беларусі будуць уводзіцца валютныя абмежаванні

Прэзідэнцкім указам ад 20 красавіка прадугледжаныя падыходы, якія адмяняюць існуючыя абмежаванні і абцяжаранні пры правядзенні валютных аперацый у краіне. Сярод асноўных прычын увядзення з 9 ліпеня новаўвядзенняў па валютным рэгуляванні і кантролі адзначана пагроза эканамічнай бяспекі краіны. Ўлады могуць ўстанаўліваць забарону на правядзенне валютных і валютна-абменных аперацый. У выпадку пагрозы эканамічнай бяспекі краіны, калі сітуацыя не можа быць вырашана іншымі эканамічнымі мерамі, у краіне могуць увесці валютныя абмежаванні на тэрмін да аднаго года. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Дакументам прадугледжваецца ўвядзенне валютных абмежаванняў на правядзенне юрыдычнымі і фізічнымі асобамі валютных аперацый на тэрмін не больш за адзін год у выпадку ўзнікнення пагрозы эканамічнай бяспекі Беларусі.

Да выпадкаў такой пагрозы адносяцца:

  • ўзнікненне абставінаў, пры якіх ажыццяўленне мер, накіраваных на паслабленне ці адмену валютных абмежаванняў, можа пацягнуць пагаршэнне эканамічнай і фінансавай сітуацыі, нанесці шкоду інтарэсам бяспекі рэспублікі;
  • негатыўнае развіццё сітуацыі ў плацежным балансе, у выніку чаго можа адбыцца зніжэнне золатавалютных рэзерваў краіны ніжэй дапушчальнага ўзроўню;
  • рэзкія ваганні курсу беларускага рубля.
bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x