HomeНавіныУ ЗША ў краме застрэлілі рэпера Янга Дольфа

У ЗША ў краме застрэлілі рэпера Янга Дольфа

Як паведамляюць інфармагенцтвы, у амерыканскім горадзе Мэмфіс забіты папулярны рэпер Янг Дольф. 36-гадовага мужчыну застрэлілі, калі ён купляў печыва. Невядомыя пад’ехалі да крамы на машыне і адкрылі агонь. Асобы забойцаў пакуль не высветленыя.

У заяве дэпартамента паліцыі Мэмфіса, апублікаванай у Twitter, гаворыцца, што тое, што адбылося, з’яўляецца «яшчэ адным прыкладам бессэнсоўнага гвалту з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, з якім мы сутыкаемся на мясцовым і нацыянальным узроўнях».

Янг Дольф выпусціў свой першы альбом у 2016 годзе. Па даных інтэрнэт-крыніц, на яго YouTube-канал падпісаны амаль паўтара мільёна чалавек. Альбом рэпера “Rich Slave”, які выйшаў у 2020 годзе, падняўся на верхнія пазіцыі ў топ-200 часопіса Billboard.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x