HomeНавіныУ ЗША судзяць паліцэйскага, які абвінавачваецца ў забойстве Флойда

У ЗША судзяць паліцэйскага, які абвінавачваецца ў забойстве Флойда

Рэзананснае судовае разбіральніцтва працягваецца з 8 сакавіка ў судзе амерыканскага горада Мінеапаліса.

У якасці абвінавачанага выступае паліцэйскі Дэрэк Шовін, які ў траўні 2020 г. пры затрыманні афраамерыканца Флойда ужыў задушлівы прыём.

На наступны дзень мужчына памёр, а паліцэйскага звольнілі.

Шовіна абвінавачваюць у забойстве. Калі суд ЗША дакажа яго віну, былому паліцэйскаму пагражае да 40 гадоў турмы.

Пасля таго як навіна аб гібелі афраамерыканца разышлася, у многіх гарадах ЗША і іншых краінах свету пачаліся масавыя пратэсты пад лозунгам «Чорныя жыцці маюць значэнне».

Мясцовыя жыхары сабраліся каля суда і чакаюць абвяшчэння прысуду.

Як пішуць замежныя інтэрнэт-сайты, прысяжныя не змаглі вызначыцца з прысудам для былога паліцэйскага ў першы дзень слухання. Пасяджэнні па гэтай справе працягнуцца.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x