HomeНавіныУдзельнікам Алімпіяды ў Пекіне разблакуюць доступ да папулярных сацсетак

Удзельнікам Алімпіяды ў Пекіне разблакуюць доступ да папулярных сацсетак

Удзельнікі зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне атрымаюць доступ да заблакаваных у Кітаі сацыяльных сетак, у тым ліку да Instagram і Twitter. Пра гэта інфармуе ТАСС са спасылкай на Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК).

На тэрыторыі мацерыковага Кітая заблакаваны доступ да такіх сацыяльных сетак і месэнджэраў, як Facebook, Instagram, Twitter, WhatsApp і Telegram.

«Аргкамітэт зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне прадаставіць унутры замкнёнай сістэмы адкрыты інтэрнэт-сэрвіс усім акрэдытаваным удзельнікам на ключавых алімпійскіх аб’ектах, уключаючы Алімпійскія вёскі, месцы правядзення спаборніцтваў і пазаспаборніцкіх мерапрыемстваў, а таксама ў гатэлях, дзе Wi-Fi будзе даступны ўсім акрэдытаваным удзельнікам, якія. змогуць падключыцца да інтэрнэту з дапамогай сваіх прылад», – гаворыцца ў заяве МАК.

«У любым месцы ў межах раёнаў Пекіна і Чжанцзякоў таксама можна будзе атрымаць доступ да адкрытага інтэрнэт-сэрвісу з дапамогай сім-карт, прадстаўленых аргкамітэтам у адпаведнасці з тарыфным планам», – падкрэслілі ў арганізацыі.

Алімпійскія гульні ў Пекіне пройдуць з 4 па 20 лютага 2022 года.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x