HomeНавіныУдзельнікі пратэстаў у Казахстане запатрабавалі адстаўкі ўрада

Удзельнікі пратэстаў у Казахстане запатрабавалі адстаўкі ўрада

Як паведамляюць інфармагенцтвы, у Мангістаўскай вобласці на захадзе Казахстана два дні не спыняюцца стыхійныя мітынгі супраць павышэння цэн на звадкаваны газ. Цэны на паліва, якім запраўляюць большую частку аўтамабіляў у рэгіёне, з 1 студзеня выраслі ў два разы. У гарадах Жанаозэн і Актаў сотні ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць рэзкага росту кошту паліва правялі ноч на аўторак на цэнтральных плошчах.

На плошчы Ынтымак у Актаў перад будынкам абласной адміністрацыі мітынгоўцы ўсталявалі намёт і юрту і, скандуючы «Стары, сыходзь!», запатрабавалі адстаўкі ўрада. Акрамя таго, удзельнікі мітынгаў просяць адмяніць мараторый на прыём новых працаўнікоў на радовішчы і знізіць цэны на прадукты харчавання.

Напярэдадні стыхійныя пратэсты перараслі ў сутыкненні з праваахоўнікамі. Цяпер члены спецыяльна створанай урадавай камісіі вядуць перамовы з ініцыятыўнай групай актывістаў.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x