HomeНавіныУкраіна раскрытыкавала МАГАТЭ за планы наведаць Запароскую АЭС, кантраляваную Расіяй

Украіна раскрытыкавала МАГАТЭ за планы наведаць Запароскую АЭС, кантраляваную Расіяй

Як піша Бі-бі-сі, украінская дзяржаўная атамная кампанія «Энергаатам» асудзіла планы МАГАТЭ накіраваць дэлегацыю на Запароскую АЭС, якая кантралюецца расійскім бокам.

Раней кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што арганізацыя працуе над адпраўкай на Запароскую АЭС экспертнай місіі, бо найбуйнейшая ў Еўропе АЭС перастала перадаваць у МАГАТЭ дадзеныя аб стане ядзерных матэрыялаў.

«Украіна нас папрасіла, мы паедзем туды», – напісаў Гросі ў сваім твітары.

У паведамленні «Энергаатама» адзначаецца, што Кіеў не запрашаў Гросі наведаць Запароскую АЭС. Па іх меркаванні, такі візіт будзе магчымы толькі пасля таго, як Украіна адновіць свой кантроль над станцыяй.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x