HomeUncategorized @byУкраіна разарвала пагадненні з Беларуссю ў сферы архіўнай справы

Украіна разарвала пагадненні з Беларуссю ў сферы архіўнай справы

Дзяржаўная архіўная служба Украіны дэнансавала пагадненні аб супрацоўніцтве з Беларуссю, піша ТАСС.

Як паведаміла ў аўторак прэс-служба украінскага ведамства, спынены пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Галоўным архіўным упраўленнем пры кабінеце міністраў Украіны і Галоўным архіўным упраўленнем пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 1992 года, а таксама пратакол аб сумесных праектах Дзяржаўнага камітэта архіваў Украіны і дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі, заключаны 18 верасня 2008 года.

«Перспектывы наладжвання якога-небудзь двухбаковага супрацоўніцтва з беларускім бокам у сферы архіўнай справы адсутнічаюць. Дзеянне гэтых дакументаў прыпыненае», – гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Дзяржаўнай архіўнай службы Украіны.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x