Як піша Бі-бі-сі, гурт Kalush Orchestra, які прадстаўляе Украіну на міжнародным музычным конкурсе «Еўрабачанне», выйшаў у фінал.
Саліст Алег Псюк прысвяціў песню Stefania, з якой выступіў гурт, сваёй маці і ўсім жанчынам, якія засцерагаюць сваіх дзяцей ад жахаў вайны.
Конкурс праходзіць у Турыне, украінскі гурт выступаў шостым. Многія гледачы трымалі сіне-жоўтыя сцягі.
Таксама ў фінал Еўрабачання выйшлі Швейцарыя, Арменія, Ісландыя, Літва, Партугалія, Нарвегія, Грэцыя, Малдова і Нідэрланды. 12 мая адбудзецца другі паўфінал, у якім будуць змагацца яшчэ 18 краін. А 14 мая абраныя фіналісты будуць змагацца за перамогу ў конкурсе.