Урад Чэхіі адобрыў рашэнне нацыянальнага міністэрства замежных спраў прадоўжыць забарону на выдачу віз і відаў на жыхарства грамадзянам Расіі і Беларусі да канца сакавіка 2023 года. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на агенцтва ČTK.
Выдача нацыянальных і шэнгенскіх віз, а таксама відаў на жыхарства расіянам і грамадзянам Беларусі была прыпынена Чэхіяй пасля 24 лютага. Выключэнне робіцца толькі для гуманітарных віз, а таксама для ўладальнікаў дзейных віз і відаў на жыхарства, якія жадаюць іх падоўжыць.