HomeНавіныУрад Чэхіі падаў у адстаўку

Урад Чэхіі падаў у адстаўку

Чэшскі ўрад прэм’ера Андрэя Бабіша падаў у адстаўку, паведамляюць інфармагенцтвы. Прэзідэнт Мілаш Земан, паводле канстытуцыі краіны, павінен даручыць кабміну Бабіша працягваць выконваць абавязкі да прызначэння новага ўрада. Земан зараз знаходзіцца на лячэнні ў Цэнтральным ваенным шпіталі ў Празе.

Рух Адрэя Бабіша («Акцыя незадаволеных грамадзян») пацярпеў паражэнне на парламенцкіх выбарах, якія адбыліся ў рэспубліцы 8 і 9 кастрычніка. Як паведамляе ТАСС, іх выйгралі дзве ліберальныя партыйныя кааліцыі. Сфарміраваць новы ўрад даручана старшыні праваліберальнай Грамадзянскай дэмакратычнай партыі палітолагу Пятру Фіяле. Ён з’яўляецца адзіным кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра краіны.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x