HomeНавіныУрад Казахстана пайшоў у адстаўку на фоне "газавых" пратэстаў

Урад Казахстана пайшоў у адстаўку на фоне “газавых” пратэстаў

Як паведамляюць інфармагенцтвы, урад Казахстана пайшоў у адстаўку. Указ падпісаны прэзідэнтам краіны. Адстаўка – вынік пратэстаў супраць павышэння цэн на звадкаваны газ, якія ўспыхнулі на паўднёвым захадзе краіны 2 студзеня.

Усе гэтыя дні напружанне расло. Лакальныя пратэсты сталі агульнанацыянальнымі. Улады былі вымушаныя аб’явіць аб зніжэнні цэн на газ, але гэта не спыніла дэманстрантаў. Яны пачалі патрабаваць адстаўкі ўрада і сыходу з палітыкі першага прэзідэнта краіны, старшыні Савета бяспекі Нурсултана Назарбаева.

Часова выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра прызначаны Аліхан Смаілаў – першы намеснік прэм’ер-міністра Казахстана. Згодна з указам, члены ўрада прадоўжаць выконваць свае абавязкі да зацвярджэння новага складу кабінета міністраў.

У аўторак прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў увёў надзвычайнае становішча ў найбуйнейшым горадзе краіны Алматы і Мангістаўскай вобласці. Пазней надзвычайнае становішча было ўведзена ў Алмацінскай вобласці. Рашэнне ўлад таксама прадугледжвае ўвядзенне каменданцкай гадзіны з 11 вечара да 7 раніцы, забароны на масавыя мерапрыемствы і абмяжоўвае перамяшчэнне людзей і транспарту.

У Алматы і Нур-Султане з вечара 4 студзеня абмежаваны доступ у інтэрнэт. Па звестках МУС Казахстана, падчас пратэстаў затрымана больш за 200 чалавек.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x