HomeUncategorized @byУрад Украіны спадзяецца прывесці краіну ў ЕС ужо ў 2029 годзе

Урад Украіны спадзяецца прывесці краіну ў ЕС ужо ў 2029 годзе

Як піша Бі-бі-сі, кіраўнік Офіса еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі ўрада Украіны Наталля Фарсюк сказала ў эфіры тэлемарафона ўкраінскіх каналаў, што чаканы тэрмін уступлення Украіны ў Еўрасаюз – 2029 год.

«Раней – малаверагодна з-за таго вялізнага аб’ёму заканадаўства, якое трэба прыняць і ўвесці ў дзеянне. Мы павінны будзем жыць па еўрапейскіх законах», – цытуе Наталлю Фарсюк агенцтва Укрінфарм.

Па словах Фарсюк, пачатак перамоваў аб падрыхтоўцы да ўступлення Украіны ў ЕС чакаецца ў пачатку наступнага года.

У чацвер саміт Еўрасаюза вырашыў надзяліць Украіну і Малдову афіцыйным статусам краін-кандыдатаў у сябры ЕС.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x