Як перадаюць СМІ, у выніку ўспышкі каранавіруса ў КНДР, якую ўлады рэспублікі называюць першай за ўвесь час пандэміі, памерлі шэсць чалавек. Усяго выяўлена больш за 18 тысяч выпадкаў заражэння, паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).
Раней ЦТАК паведаміла, што знойдзены падтып штаму “амікрон” BA.2, таксама вядомы як “стэлс-амікрон”. Кім Чэн Ын даў указанне ўвесці ва ўсіх гарадах і паветах краіны лакдаўн.
25-мільённае насельніцтва краіны ўразлівае з-за адсутнасці праграмы вакцынацыі і дрэннага медыцынскага абслугоўвання.