Пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь №662 уносяцца змены ў пастанову Урада ад 14 чэрвеня 2018 г. №454 «Аб некаторых пытаннях палявання і вядзення паляўнічай гаспадаркі».
Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнет-партале і ўваходзіць ў сілу пасля апублікавання.
Раней расцэнкі на паляўнічыя пуцёўкі, дазволы на здабычу жывёлы вызначаліся для дзвюх катэгорый паляўнічых: грамадзяне Беларусі і замежныя грамадзяне. Цяпер яны вызначаны “для грамадзян Рэспублікі Беларусь, грамадзян дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза”, а таксама “для замежных грамадзян (за выключэннем грамадзян дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза)”.