Дэпутаты парламента Украіны ўнеслі на яго разгляд праект закона, які прадугледжвае забарону на прайграванне музычных твораў у выкананні расійскіх спевакоў і музыкантаў на радыё, тэлебачанні, ва ўстановах культуры і ў цэлым у грамадскай прасторы. Пра гэта інфармуе ТАСС
Дэпутаты прапануюць увесці забарону, унёсшы змены ва ўжо дзейны закон аб тэлебачанні і радыёвяшчанні, які прадугледжвае ўвядзенне квот на трансляцыю музычных твораў у выкананні ўкраінскіх спевакоў і музыкаў.
Аўтары законапраекта прапануюць павялічыць квоты на выкананне ўкраінскай музыкі ў радыёэфіры радыёстанцый і тэлеканалаў да 50%. Цяпер гэта квота складае 35%.