Віцэ-прэм’ер, міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў паведаміў, што Кіеў датычны да арганізацыі больш за 660 хакерскіх нападаў супраць расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў і ўстаноў. Адпаведную заяву ён зрабіў у апублікаваным у сераду інтэрв’ю іспанскай газеце El País, піша ТАСС.
Віцэ-прэм’ер сцвярджаў, што арганізаваў “першую ў свеце кіберармію”. “Мы ажыццявілі больш за 660 кібератак і DoS-атак супраць бізнесу, кампаній, банкаў і ўстаноў Расіі і Беларусі”, – сцвярджаў Фёдараў.