Трэніроўкі па пераходзе з мірнага на ваенны час пачаліся ва Узброеных сілах Беларусі з удзелам усіх падраздзяленняў і катэгорый вайскоўцаў. Пра гэта, як піша ТАСС, паведаміла ў аўторак прэс-служба Мінабароны рэспублікі.
“Агульная накіраванасць заняткаў заключаецца ў правядзенні комплексу паслядоўных трэніровак з усімі катэгорыямі ваеннаслужачых, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі ваеннага ўпраўлення па арганізаваным выкананні мерапрыемстваў па пераводу з мірнага на ваенны час”, – адзначаецца ў паведамленні Telegram-канала ведамства.
У Мінабароны растлумачылі, што мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі па прызначэнні ў 2021-2022 навучальным годзе.