Сёння мэтай нашай вандроўкі па Валожыншчыне стала вёска Дзясятнікі, што знаходзіцца прыблізна ў шасці кіламетрах ад Вішнева. Адметнасць гэтага населенага пункта – могілкі ў вёсцы Дзясятнікі. Гэта ўнікальны помнік жаўнерам, загінуўшым на палях Першай сусветнай вайны.