Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гомельскую епархію. Адкрые Велікодны фестываль-2021 ўрачысты канцэрт на Летняй эстрадзе Цэнтральнага парку. Пачатак у 18.00. Фестывальныя дні будуць напоўнены духоўна-асветніцкімі мерапрыемствамі. Гэта шматлікія азнаямленчыя, паломніцкія паездкі і экскурсіі да культурна-гістарычных помнікаў і праваслаўных святыняў Гомеля. Запланаваны таксама выставы ў бібліятэках, дабрачынныя акцыі. Падчас фестывалю будуць арганізаваны семінары і круглыя сталы. Тэматычныя куткі адкрыюць у школах, гімназіях і ВНУ.