Як паведамляе Мінзраў РБ, верагоднасць завозу воспы малпаў у Беларусь ацэньваецца як нізкая ў сувязі з адсутнасцю авіязносін з большасцю краін свету.
Аднак для прадухілення завозу ў краіну інфекцыі Міністэрствам аховы здароўя ў пунктах пропуску на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь узмоцнены меры санітарна-каранціннага кантролю. Дадаткова праводзіцца навучанне медработнікаў дыферэнцыяльнай дыягностыцы захворвання. Спецыялістамі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі вядзецца распрацоўка тэст-сістэм для своечасовай дыягностыкі захворвання.
Па дадзеных інфармагенцтваў, воспа малпаў з’яўляецца эндэмічным захворваннем у Афрыцы і выяўлена ўжо ў 15 краінах свету. Ад воспы малпаў няма спецыфічнага лячэння ці вакцыны, аднак папярэдняя вакцынацыя супраць натуральнай воспы забяспечвае высокаэфектыўную прафілактыку гэтага захворвання.