Вядучая еўрапейская арганізацыя спадарожнікавай метэаралогіі EUMETSAT, якая базуецца ў Германіі, спыняе дзяліцца метэаралагічнымі дадзенымі з Расіяй. Пра гэта ў арганізацыі паведамілі агенцтву Reuters, адмовіўшыся ўдакладніць, што паслужыла прыняццю такога рашэння.
Спецыяльны савет дзяржаў-членаў EUMETSAT вырашыў прыпыніць дзеянне двухбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве з Расіяй, уключаючы ўвесь абмен дадзенымі і навучанне супрацоўнікаў.
Як пішуць інтэрнэт-крыніцы, незадоўга да аб’яўленага ў аўторак рашэння EUMETSAT праінфармаваў аб спыненні перадачы даных са спадарожнікаў ЕС у Расію і Беларусь па патрабаванні Еўрапейскай камісіі, аднак дадзеныя з іншых спадарожнікаў працягвалі перадавацца, роўна як і дадзеныя надвор’я дзяржаўных метэаслужбаў па ўсім свеце.
Раней з Расіяй адмовіліся супрацоўнічаць як мінімум тры аналагічныя еўрапейскія арганізацыі.