Вялікі хрэсны ход са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра ў Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор да Мінскай іконы Божай Маці пройдзе з 19 па 26 жніўня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на БПЦ.
Паломнікі за восем дзён пройдуць 250 км. Іх маршрут будзе пралягаць праз чатыры епархіі і 18 храмаў. Паўдзельнічаць у шэсці могуць усе ахвочыя з Беларусі і замежжа.
Хрэсны ход пачнецца 19 жніўня, на Праабражэнне Гасподняе, і завершыцца 26 жніўня ўрачыстым шэсцем па Мінску, пасля якога Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніць Боскую літургію і малебен перад цудатворным абразом Божай Маці «Мінская» ў Свята-Духавым кафедральным саборы.