Сёння зноў вязанне пруткамі. Выпаў снег, прыйшоў невялікі мароз, і ў Надзеі Скараход зноў зімовы настрой. У гэтым сезоне моднымі лічацца пальчаткі рознай даўжыні, з вышыўкай і ўпрыгожваннямі, а таксама рукавіцы без пальцаў – міценкі, як цёплыя, для зімы, так і тыя, якія служаць толькі упрыгожваннем.