У школах Беларусі сёння пройдуць выпускныя вечары, у час якіх выпускнікі атрымаюць дакументы аб адукацыі, паведамляе БЕЛТА.
Сіламі МУС у навучальных установах сёння будзе ўзмоцнены прапускны рэжым, пад асаблівым кантролем будуць месцы масавага адпачынку.
У Беларусі ў 2021/2022 навучальным годзе функцыянуе 2967 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаюцца больш за 1,066 млн. навучэнцаў. Колькасць выпускнікоў 9-х класаў – 97,7 тыс., 11-х – 52,3 тыс.