Пасол Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр сёння ў мемарыяльным комплексе “Хатынь” у час урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 79-й гадавіне трагедыі, ушанаваў памяць загінуўшых, паведамляе БЕЛТА.
«Я прыйшоў сёння як пасол Германіі для таго, каб ушанаваць памяць ахвяраў злачынстваў, учыненых тут фашыстамі ў гады Другой сусветнай вайны. Гэтае месца вялікай трагедыі. Жадаю сказаць, што Германія ніколі не забудзецца таго, што тут адбылося, гэты невымоўны боль. Я схіляюся перад вамі», – прыводзіць агенцтва словы дыпламата.