Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі заявіў, што прынятыя супраць Расіі санкцыі важныя, але недастатковыя. Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на ТАСС.
На думку дыпламата, трэба як мага хутчэй адмовіцца ад паставак у Еўропу расійскіх газу і нафты.
Намеснік кіраўніка МЗС нагадаў, што Расія ўсё яшчэ “не была адрэзана ад сродкаў, што атрымліваюцца за карысныя выкапні”.