У кожным з нас жыве першаадкрывальнік. Камусьці дастаткова кіношных, тэатральных ці кніжных светаў, а хтосьці апранае на плечы заплечнік і адпраўляецца ў самы сапраўдны паход, каб самому сутыкнуцца з прыродай, з гісторыяй. Напрыклад, Ягор Шычко толькі ў 2020 годзе ўдзельнічаў у трыццаці паходах, 20 з якіх ён арганізаваў сам. Да сваіх 20 гадоў ён паспеў прайсці ад мяжы да мяжы не толькі родную Беларусь, але і Украіну, Турцыю. А яшчэ сваім талентам здолеў заваяваць кітайскую публіку.