Навучальны год завяршаецца, а гэта значыць, што актуальная тэма – школьныя ацэнкі Кагосьці парадавалі дзённікі дзяцей, а іншых, наадварот, не. Як матываваць дзіця вучыцца? Сёння мы будзем гаварыць пра нетрадыцыйны падыход бацькоўскага рэагавання і ўспрымання. Вучоба дзіцяці – справа дзіцяці. Менавіта так сваю стратэгію называе псіхолаг Юлія Аліх.