Нішто так не падымае настрой, як сумесныя сямейныя гульні. Як развіваць інтэлект у дзіцяці ды і свой уласны? А як у вас з знаходлівасцю? Новая сямейная гульня «Выпадковае слова з кнігі» дапаможа трымаць мозг у тонусе і пры гэтым вельмі нясумна правесці час у коле сваёй сям’і ці з сябрамі.