Сёння ў “Радасцях жыцця” мы зноў чытаем пазітыўную літаратуру, якая вучыць цешыцца кожнаму дню. Прапануем вельмі цікавую кнігу “Брать, давать и наслаждаться”. Яе аўтар: псіхолаг, бізнес-трэнер, пазітыўны і радасны чалавек Таццяна Мужыцкая. Брать давать и наслаждаться – такая выдатная формула вынесена ў загаловак. Гэта кніга з цікавай гісторыяй. Яна была напісана падчас карантыну, калі аўтар перажывала няпростыя пачуцці і пры гэтым шукала рэсурс, які можа падтрымаць і яе, і іншых людзей.