HomeНавіныЯк Вялікабрытанія адзначыць 70 гадоў праўлення Лізаветы II

Як Вялікабрытанія адзначыць 70 гадоў праўлення Лізаветы II

У Брытаніі апублікавана праграма Плацінавага юбілею каралевы Лізаветы II, гэта значыць 70-годдзя яе кіравання. 6 лютага каралева стане першым у гісторыі брытанскім манархам, які адзначыў Плацінавы юбілей на троне. Як паведамляе Бі-бі-сі, афіцыйныя святкаванні адбудуцца толькі з 2 па 5 чэрвеня, у краіне будуць абвешчаныя чатырохдзённыя выходныя.

Мяркуецца, што па ўсёй Вялікабрытаніі пройдуць вулічныя вечарынкі (гэта звычайная традыцыя для звязаных з каралевай буйных свят) і канцэрт з удзелам сусветных зорак; жыхары краіны атрымаюць магчымасць наведаць каралеўскія рэзідэнцыі

А вось прадстаўнікі брытанскай антыманархічнай групы “Рэспубліка” падрыхтавалі каралеве свой “падарунак”. Яны абвясцілі, што пачынаюць кампанію “Не больш за 70”, якая прадугледжвае “пакласці канец” манархіі, перадае Reuters.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x